22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламенцкая дэлегацыя Інданезіі на чале са спікерам Савета рэгіянальных прадстаўнікоў Народнай кансультатыўнай асамблеі Інданезіі Ірманам Гусманам 24-26 мая наведае з афіцыйным візітам Беларусь. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.
Візіт афіцыйнай дэлегацыі адбудзецца па запрашэнні Савета Рэспублікі. Праграмай візіту прадугледжаны сустрэчы кіраўніка дэлегацыі са старшынёй Савета Рэспублікі Міхаілам Мясніковічам, старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам, прэм'ер-міністрам Беларусі Андрэем Кабяковым.
Акрамя таго, запланавана наведванне шэрага прадпрыемстваў, сацыяльна значных і гісторыка-культурных аб'ектаў.