Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Лют 2018

Парламенцкая дэлегацыя на чале з Пірштуком прыме ўдзел у зімовым пасяджэнні ПА АБСЕ ў Вене

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламенцкая дэлегацыя Беларусі на чале з намеснікам старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Баляславам Пірштуком прыме ўдзел у зімовым пасяджэнні Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якое пройдзе ў Вене (Аўстрыя), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Дэлегацыя будзе знаходзіцца ў Вене 21-24 лютага.

У час зімовага пасяджэння будуць разгледжаны асноўныя пытанні парадку дня АБСЕ. Пройдуць дыскусіі, прысвечаныя тэмам распрацоўкі доўгатэрміновых стратэгій барацьбы са змяненнем клімату, праблем кантролю над узбраеннямі на прасторы АБСЕ, падтрымкі дэмакратыі ў эпоху "фальшывых навін".

Беларуская дэлегацыя прыме ўдзел у пасяджэннях Пастаяннага камітэта ПА АБСЕ і трох агульных камітэтаў Асамблеі (па палітычных пытаннях і бяспецы; па эканамічных пытаннях, навуцы, тэхналогіі і навакольным асяроддзі; па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях), а таксама ў іх сумесных пасяджэннях.

Запланаваны выступленні Баляслава Пірштука і намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Вольгі Папко па асноўных пытаннях парадку дня пасяджэння.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі