7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламенцкая дэлегацыя Латвіі 9-11 ліпеня наведае Беларусь з афіцыйным візітам, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Палаты прадстаўнікоў.
Узначаліць дэлегацыю старшыня Камітэта па абароне, унутраных справах і прадухіленні карупцыі Сейма Латвійскай Рэспублікі Айнарс Латкоўскіс.
Плануецца, што ў час візіту латвійская дэлегацыя правядзе сустрэчы са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам, старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Валянцінам Міхневічам, а таксама кіраўнікамі сілавых ведамстваў Беларусі.
Бакі абмяркуюць пытанні двухбаковага супрацоўніцтва. У цэнтры ўвагі будуць гандлёва-эканамічны блок, пытанні бяспекі, барацьбы з карупцыяй, рэгулявання прыгранічнага і мытнага кантролю.