Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Врс 2017

Парламенцкая дэлегацыя Кітая наведае Беларусь 14-17 верасня

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламенцкая дэлегацыя КНР на чале з намеснікам старшыні Камісіі па заканадаўчых пытаннях Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Сюй Аньбяа наведае Беларусь 14-17 верасня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

З замежнымі гасцямі правядзе сустрэчу старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Таццяна Кананчук. Парламентарыі азнаёмяцца з работай кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень", наведаюць шэраг прадпрыемстваў, Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах, Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А.Д.Сахарава.

У культурнай праграме - наведванне Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі