Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Кст 2018

Парламенцкая дэлегацыя КНР наведае Беларусь

Парламенцкая дэлегацыя КНР наведае Беларусь

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламенцкая дэлегацыя на чале з намеснікам старшыні Камітэта па сацыяльным будаўніцтве Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў КНР Жэнь Сяньлянам прыбывае сёння ў Беларусь. Праграмай візіту 18 кастрычніка заплаваны перагаворы ў Палаце прадстаўнікоў, паведамілі ў яе прэс-службе БЕЛТА.

Кітайскія парламентарыі сустрэнуцца з намеснікам старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляславам Пірштуком. "Бакі абмяркуюць пытанні, якія датычацца абмену вопытам заканатворчай дзейнасці ў сацыяльна-эканамічнай сферы, развіццё гандлёва-эканамічных і гуманітарных сувязей паміж Беларуссю і Кітаем", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Візіт прадоўжыцца па 21 кастрычніка. Плануецца, што кітайскія парламентарыі наведаюць Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень", ААТ "Купалінка" ў Салігорску, азнаёмяцца з беларускім вопытам у сферы сацабслугоўвання, адукацыі і аховы здароўя.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі