26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламенцкая дэлегацыя Казахстана на чале са старшынёй Сената Касым-Жамартам Такаевым наведае Беларусь з афіцыйным візітам з 30 кастрычніка па 1 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Савета Рэспублікі.
У першы дзень адбудзецца сустрэча старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча са старшынёй Сената Парламента Рэспублікі Казахстан. 31 кастрычніка з парламенцкай дэлегацыяй Казахстана сустрэнецца старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка.
У час візіту ў Мінск Касым-Жамарт Такаеў прыме ўдзел у сустрэчы Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.