28 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламенцкая дэлегацыя Фінляндыі наведае Беларусь 29 жніўня - 1 верасня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Савета Рэспублікі.
Узначальвае дэлегацыю старшыня групы дружбы з Беларуссю член фракцыі Нацыянальнай кааліцыйнай партыі Віле Рудман. "Адбудзецца сустрэча са старшынёй Савета Рэспублікі Міхаілам Мясніковічам. Акрамя таго, пройдзе пасяджэнне рабочай групы Нацыянальнага сходу па супрацоўніцтве з парламентам Фінляндыі", - праінфармавалі ў прэс-службе.
Праграмай візіту прадугледжаны таксама сустрэчы парламенцкай дэлегацыі Фінляндыі з кіраўніцтвам МЗС, Мінпрыроды, ПВТ.