Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

7 Чэр 2017

Парламенцкая дэлегацыя Эстоніі наведае Беларусь 8-10 чэрвеня

7 чэрвеня, МІнск /Кар. БЕЛТА/. Парламенцкая дэлегацыя Эстоніі на чале са старшынёй Камісіі Дзяржаўнага сходу гэтай краіны па пытаннях нацыянальнай абароны Ханесам Ханса наведае Беларусь 8-10 чэрвеня. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага парламента.

З Ханесам Ханса сустрэнуцца намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Баляслаў Пірштук і кіраўніцтва Міністэрства абароны Беларусі. Плануецца таксама, што з замежнымі гасцямі правядуць перагаворы беларускія дэпутаты і сенатары, якія ўваходзяць у рабочую групу па супрацоўніцтве з парламентам Эстоніі.

У праграме - выступленне кіраўніка дэлегацыі перад студэнтамі факультэта міжнародных адносін БДУ.

Акрамя таго, эстонскія парламентарыі наведаюць Нясвіж, дзе з імі сустрэнецца кіраўніцтва Нясвіжскага райвыканкама. Для гасцей будзе праведзена экскурсія па нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку "Нясвіж".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі