Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Лют 2015

Парламенцкая дэлегацыя Беларусі прыме ўдзел у пасяджэнні ПА АБСЕ

17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламенцкая дэлегацыя Беларусі прыме ўдзел у зімовым пасяджэнні Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (ПА АБСЕ). Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Уладзімір Сянько, які ўзначаліць беларускую парламенцкую дэлегацыю.

Паводле яго інфармацыі, мэтай пасяджэння ПА АБСЕ ў Вене (Аўстрыя) 19-20 лютага з'яўляецца падрыхтоўка да штогадовай канферэнцыі, якая пройдзе ў Хельсінкі і будзе прысвечана 40-годдзю Хельсінкскага працэсу. "Гэта галоўнае змястоўнае напаўненне зімовых двухдзённых дэбатаў. Але сённяшнія рэаліі такія, што дыскусіі будуць весціся і вакол украінскай праблемы, аб тым, як рэагуе АБСЕ і яе парламенцкае вымярэнне", - паведаміў сенатар.

Таксама запланаваны пасяджэнні трох камітэтаў: па палітычных пытаннях і бяспецы, па эканамічных пытаннях, навуцы, тэхналогіі і навакольным асяроддзі і па пытаннях дэмакратыі, правоў чалавека і гуманітарных пытаннях. "Гэта традыцыйныя мерапрыемствы, якіх-небудзь праблемных для Беларусі пытанняў мы там не чакаем", - адзначыў Уладзімір Сянько.

Старшыня пастаяннай камісіі выказаў меркаванне, што Парламенцкая асамблея АБСЕ ўяўляе сабой арганізацыю, насычаную палітычным зместам і палітычнымі баталіямі. "Яшчэ год таму, сустракаючыся ў якасці кіраўніка беларускай дэлегацыі са старшынёй асамблеі і генеральным сакратаром, я выказаў свае негатыўныя вывады, зробленыя за паўтарагадовае знаёмства з гэтай арганізацыяй. Я сказаў тады, што наспявае канфрантацыя, і са мной пагадзіліся. Цяпер гэта набыло зусім іншую афарбоўку, больш напружаную, таму што ідуць ваенныя дзеянні, ліецца кроў, а АБСЕ, вядома ж, павінна рэагаваць, і Беларусь у цэлым падтрымлівае яе намаганні", - падкрэсліў сенатар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі