17 лютага, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Афіцыйны візіт парламенцкай дэлегацыі Беларусі ў Маскву адбудзецца 18-19 лютага, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Савета Рэспублікі.
Парламенцкую дэлегацыю ўзначаліць старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч. У ходзе візіту плануецца правядзенне сустрэч са старшынёй урада Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым, старшынёй Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Валянцінай Мацвіенка, старшынёй Дзяржаўнай думы Федэральнага Сходу Сяргеем Нарышкіным і міністрам замежных спраў Сяргеем Лаўровым.
Мэтай візіту з'яўляецца пашырэнне двухбаковых узаемаадносін, адзначылі ў прэс-службе.