Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

21 Сак 2016

Парламенцкая дэлегацыя Беларусі наведае Чэхію 22-25 сакавіка

21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламенцкая дэлегацыя на чале з намеснікам старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Віктарам Гумінскім зробіць візіт у Чэхію з 22 па 25 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

"У склад парламенцкай дэлегацыі ўваходзяць старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Андрэй Навумовіч і член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Ніна Касцян", - адзначылі ў прэс-службе.

У ходзе візіту запланаваны сустрэчы са старшынёй Сената Парламента Чэхіі Міланам Штэхам, а таксама намеснікамі старшыні Палаты дэпутатаў, членамі камітэта па петыцыях Палаты дэпутатаў і парламенцкай групы дружбы "Чэхія - Беларусь". Прапрацоўваюцца і сустрэчы з кіраўніцтвам Міністэрства прамысловасці і гандлю, прадстаўнікамі МЗС. У планах - наведванне Усцецкага края, чэшскіх арганізацый і прадпрыемстваў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі