10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламенцкая дэлегацыя Азербайджана на чале са старшынёй Мілі Меджліса гэтай краіны Актаем Асадавым прыбыла ў Беларусь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У праграме візіту, які прадоўжыцца да 13 кастрычніка, сустрэчы Актая Асадава са старшынёй Савета Рэспублікі Міхаілам Мясніковічам, спікерам Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам, прэм'ер-міністрам Андрэем Кабяковым. Бакі абмяркуюць пытанні, што датычацца развіцця міжпарламенцкага ўзаемадзеяння, гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін, а таксама іншыя, якія ўяўляюць узаемны інтарэс.
Плануецца, што азербайджанскія парламентарыі наведаюць шэраг прамысловых прадпрыемстваў, а таксама Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.