Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Кст 2017

Парламенцкая дэлегацыя Азербайджана наведае Беларусь 10-13 кастрычніка

9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламенцкая дэлегацыя Арменіі на чале са старшынёй Мілі Меджліса гэтай краіны Актаем Асадавым 10-13 кастрычніка наведае Беларусь з афіцыйным візітам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе верхняй палаты беларускага парламента.

У праграме візіту - сустрэчы Актая Асадава са старшынёй Савета Рэспублікі Міхаілам Мясніковічам, спікерам Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам, прэм'ер-міністрам Андрэем Кабяковым. "Будуць абмеркаваны пытанні, што датычацца развіцця міжпарламенцкага ўзаемадзеяння, гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін, а таксама іншыя, якія ўяўляюць узаемны інтарэс", - праінфармавалі ў прэс-службе Савета Рэспублікі.

Плануецца, што азербайджанскія парламентарыі наведаюць шэраг прамысловых прадпрыемстваў, а таксама Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі