Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Чэр 2015

Парламенцкая дэлегацыя Арменіі прыбудзе ў Беларусь 29 чэрвеня

26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламенцкая дэлегацыя Арменіі на чале з намеснікам старшыні Нацыянальнага сходу гэтай краіны Эдуардам Шармазанавым будзе наведваць Беларусь з 29 чэрвеня па 2 ліпеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Дэлегацыя мае намер прыняць удзел у дзявятым пасяджэнні міжпарламенцкай камісіі па супрацоўніцтве Нацыянальнага сходу Беларусі і Нацыянальнага сходу Арменіі. Акрамя таго, запланаваны двухбаковыя сустрэчы. Эдуард Шармазанаў сустрэнецца са старшынямі Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Уладзімірам Андрэйчанкам і Міхаілам Мясніковічам. Як адзначылі ў прэс-службе, у ходзе сустрэчы з Уладзімірам Андрэйчанкам плануецца разгледзець пытанні аб стане гандлёва-эканамічных адносін паміж дзвюма краінамі, перспектывы парламенцкага ўзаемадзеяння на міжнароднай арэне, а таксама вынікі работы па арганізацыі сумеснага святкавання 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Запланавана сустрэча прадстаўнікоў Брэсцкага абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў з армянскімі парламентарыямі. Дэлегацыя таксама прыме ўдзел у адкрыцці ў Брэсце хачкара воінам-армянам, якія загінулі пры абароне Брэсцкай крэпасці.

Акрамя таго, для замежных гасцей падрыхтавана культурная праграма - яны наведаюць Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі