Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Май 2016

Парламентарыі Беларусі і Грузіі будуць абменьвацца вопытам заканадаўчай дзейнасці

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Віктар Гумінскі 26 мая сустрэнецца са старшынёй парламента Грузіі Давідам Усупашвілі і парламенцкай групай дружбы "Грузія - Беларусь". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Візіт віцэ-спікера ў Тбілісі прадугледжвае далейшае паглыбленне міжпарламенцкіх кантактаў, абмен вопытам заканадаўчай дзейнасці, вырашэнне пытанняў узаемавыгаднага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай і іншых сферах.

Акрамя таго, Віктар Гумінскі прыме ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных 25-й гадавіне незалежнасці Грузіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі