27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Параўнальны аналіз заканадаўства Беларусі і Расіі будзе праведзены ў 2018 годзе, паведаміў журналістам дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
На пытанне аб тым, ці будуць уносіцца карэктывы ў Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, ён адказаў, што гэта пытанне патрабуе аналізу. "Мы плануем правесці ў гэтым годзе параўнальны аналіз заканадаўчай базы Беларусі і Расіі. Работа над ім ужо пачалася, плануецца, што яна зойме недзе паўгода", - сказаў Рыгор Рапота.
Па выніках гэтага аналізу будзе разглядацца пытанне аб актуалізацыі Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. "Найбольш верагодна, што не трэба будзе нічога мяняць, а проста развіваць і дабівацца поспеху ў абазначаных дагаворам тэмах. Калі ўзнікнуць думкі аб карэкціроўцы нейкіх момантаў, тады мы гэта пытанне абмяркуем", - адзначыў дзяржсакратар.