10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка зацікаўлена ў вывучэнні беларускага вопыту ў сферы тэхнічнага забеспячэння работы пагранічных службаў. Размова аб гэтым ішла на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў ПАР Андрэя Молчана з міністрам унутраных спраў ПАР Малусі Гігаба, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.
Бакі абмеркавалі пытанні ўмацавання двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку ў міграцыйнай і праваахоўнай сферах, намецілі шляхі спрашчэння візавага рэжыму паміж дзвюма краінамі. "Малусі Гігаба выказаў зацікаўленасць у вывучэнні беларускага вопыту ў частцы ўдасканалення сістэмы і тэхнічнага забеспячэння работы пагранічных службаў", - праінфармавалі ў прэс-службе.