10 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шэстакоў 10 жніўня сустрэўся з членамі папярэдняй місіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) па назіранні за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу на чале з аўстрыйскім дэпутатам Гізелай Вурм, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Бакі абмеркавалі пытанні, звязаныя з арганізацыяй міжнароднага назірання за маючымі адбыцца парламенцкімі выбарамі ў Беларусі.
Акрамя таго, яны разгледзелі стан адносін і магчымыя напрамкі актывізацыі ўзаемадзеяння Беларусі з ПАСЕ і Саветам Еўропы ў цэлым.