Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

15 Лют 2023

Палітыка і гандаль. Алейнік і пасол Ірана абмеркавалі дынаміку супрацоўніцтва

Палітыка і гандаль. Алейнік і пасол Ірана абмеркавалі дынаміку супрацоўніцтва
Фота МЗС

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік 14 лютага сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь Саідам Яры з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў МЗС Беларусі.

Бакі абмеркавалі дынаміку развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне палітыкі, гандлю і прамысловай кааперацыі.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі і пасол Ірана "зверылі гадзіннікі" па пытаннях актуальнага парадку дня адносін паміж дзвюма краінамі, уключаючы маючыя адбыцца мерапрыемствы двухбаковага характару, развіццё дагаворна-прававой базы супрацоўніцтва і ўмацаванне сувязей паміж дзелавымі коламі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі