19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі прыняла сёння законапраект аб ратыфікацыі пагаднення з Пакістанам аб ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве і дагавор з Пакістанам аб узаемнай прававой дапамозе па грамадзянскіх і эканамічных справах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Пагадненне аб ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве звязана з вытворчасцю, рамонтам, мадэрнізацыяй, тэхабслугоўваннем і пастаўкай прадукцыі ваеннага прызначэння. Таксама яно датычыцца абучэння ваеннаслужачых, абмену вопытам у навукова-даследчых работах і г.д. Дакумент неабходны для работы беларускіх прадпрыемстваў ВПК на рынку ўзбраенняў у Пакістане.
Што датычыцца дагавора аб узаемнай прававой дапамозе, то ён дае магчымасць кампетэнтным органам Пакістана і Беларусі выконваць просьбы, у тым ліку аб аднолькавым доступе да правасуддзя, аб перадачы і ўручэнні дакументаў, аб атрыманні доказаў і г.д.