16 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палата прадстаўнікоў прыняла сёння ў другім чытанні законапраект аб зацвярджэнні Ваеннай дактрыны Рэспублікі Беларусь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
За прыняцце праекта закона прагаласавалі 95 парламентарыяў. Такім чынам, атрымана неабходная колькасць галасоў - не менш як дзве трэці ад агульнай колькасці дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.
Новая дактрына ўлічвае такія з'явы, як гібрыдная вайна і каляровая рэвалюцыя. Дакумент паступіў у Палату прадстаўнікоў 12 лютага 2016 года пасля таго, як яе адобрыў Прэзідэнт Беларусі па выніках пасяджэння Савета бяспекі.
Прыняцце новай дактрыны выклікана змяненнямі ваенна-палітычнай абстаноўкі ў свеце, характару ўзброенай барацьбы, сучаснымі тэндэнцыямі развіцця беларускай дзяржавы. У дакуменце цяпер прапісаны напрамкі развіцця абароннага сектара эканомікі.