11 студзеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Пагадненні з ЕС аб лібералізацыі візавага рэжыму і рэадмісіі знаходзяцца ў завяршальнай стадыі. Аб гэтым расказаў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы цяпер актыўна вядзём перагаворы з ЕС па пагадненнях аб лібералізацыі візавага рэжыму і аб рэадмісіі. Гэтыя пагадненні практычна знаходзяцца ў завяршальнай стадыі, але застаецца яшчэ некалькі палажэнняў, якія нам неабходна дадаткова абмеркаваць з нашымі еўрапейскімі партнёрамі", - заявіў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.
Міністр таксама расказаў, што вядуцца і перагаворы з Кітаем аб адпаведным пагадненні па лібералізацыі візавага рэжыму.