30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб'яўлена ваеннаслужачым Беларусі і Туркменістана. Адпаведныя распараджэнні кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 30 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
"Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за выдатныя поспехі ў вучобе і ўзорнае выкананне воінскага абавязку аб'яўлена 15 ваеннаслужачым Узброеных Сіл, органаў дзяржаўнай бяспекі, супрацоўнікам органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях", - праінфармавалі ў прэс-службе.
Акрамя таго, Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб'яўлена двум ваеннаслужачым Узброеных Сіл Туркменістана.