Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Ліс 2018

Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена 29 прадстаўнікам розных сфер дзейнасці

27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена 29 прадстаўнікам розных сфер дзейнасці. Адпаведнае распараджэнне падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў галіне сацыяльнай абароны насельніцтва Падзяка аб'яўлена шэрагу работнікаў сацыяльнай сферы. Сярод іх загадчыца медыцынскага аддзялення Каменскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната Бабруйскага раёна Таццяна Мацура, старшыня камітэта па рабоце, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама Анатоль Зімнавода.

Работнікам падатковай сферы Падзяка аб'яўлена за шматгадовую плённую працу ў падатковых органах, значныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці. У іх ліку начальнік упраўлення кантрольнай работы інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Мазырскім раёне Тамара Кавалькова, начальнік галоўнага ўпраўлення метадалогіі падаткаабкладання Міністэрства па падатках і зборах Ігар Скрыннікаў.

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі ў 2012-2018 гадах Віктар Назаранка ўдастоены Падзякі за плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у фарміраванне і рэалізацыю сістэм тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі.

За шматгадовую плённую працу, значны ўклад у развіццё прыярытэтных напрамкаў медыцынскай навукі Падзяка аб'яўлена прарэктару па вучэбна-выхаваўчай рабоце Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Ігару Багдановічу.

За плённую працу, значны асабісты ўклад у рэалізацыю інвестыцыйнага праекта па будаўніцтве комплексу будынкаў клінічнага медыцынскага цэнтра ў раёне вёскі Ждановічы Мінскага раёна Падзяка аб'яўлена шэрагу работнікаў будаўнічай сферы. У іх ліку сталяр будаўнічага ўпраўлення №16 ААТ "Будтрэст №1" Андрэй Гур'еў, галоўны архітэктар праекта архітэктурна-канструктарскай майстэрні №1 РУП "Інстытут Белдзяржпраект" Сяргей Іваноў.

Першаму намесніку кіраўніка спраў Прэзідэнта Беларусі Мікалаю Селіванаву Падзяка аб'яўлена на шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у арганізацыю якаснага будаўніцтва і рэканструкцыі аб'ектаў рэспубліканскага значэння.

Падзякі Прэзідэнта за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё беларускага харэаграфічнага мастацтва і захаванне нацыянальнай культурнай спадчыны ўдастоены мастацкі кіраўнік заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля танца Беларусі Валянцін Дудкевіч.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі