Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Ліс 2022

Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена 11 работнікам прадпрыемстваў прамысловасці і Нацстата, а таксама калектыву "Мазырсолі"

Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена 11 работнікам прадпрыемстваў прамысловасці і Нацстата, а таксама калектыву
Фота з архiва

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена 11 работнікам прадпрыемстваў прамысловасці і Нацыянальнага статыстычнага камітэта, а таксама калектыву ААТ "Мазырсоль". Адпаведнае распараджэнне падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Калектыў ААТ "Мазырсоль" удастоены ўзнагароды за шматгадовую плённую працу, значныя дасягненні ў развіцці перапрацоўчай прамысловасці.

За шматгадовую плённую працу, высокае прафесійнае майстэрства, значны асабісты ўклад у развіццё газіфікацыі краіны Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена работнікам прадпрыемстваў у сферы энергетыкі. У іх ліку - генеральны дырэктар дзяржаўнага вытворчага аб'яднання "Белпалівагаз" Аляксей Кушнарэнка, дырэктар філіяла "Вытворчае ўпраўленне інфармацыйных тэхналогій і перспектыўнага развіцця газавай гаспадаркі" - намеснік генеральнага дырэктара "Віцебскаблгаз" Уладзіслаў Васільеў.

Узнагароды за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё беларускага машынабудавання ўдастоены прадстаўнікі прамысловых прадпрыемстваў, сярод якіх галоўны тэхнолаг Мінскага завода шасцерань Аляксандр Бранько, наладчык станкоў і маніпулятараў з праграмным кіраваннем цэха загатовак, рэжучага інструменту і тавараў народнага спажывання нумар 25 Аршанскага інструментальнага завода Ірына Марціновіч.

Работнікі Нацыянальнага статыстычнага камітэта: начальнік галоўнага ўпраўлення статыстыкі знешняга гандлю, асаблівых эканамічных зон і балансу таварных рэсурсаў Віталь Куляшэвіч, начальнік галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці Алена Марозава і начальнік упраўлення па рабоце з персаналам Вольга Пажарыцкая - удастоены Падзякі Прэзідэнта за шматгадовую плённую працу, высокае прафесійнае майстэрства, значны асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў галіне статыстыкі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі