19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Савеце Міністраў пад старшынствам намесніка прэм'ер-міністра Васіля Жарко адбылося чарговае пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па забеспячэнні падрыхтоўкі і ўдзелу беларускіх спартсменаў у XXII зімовых Алімпійскіх гульнях і XII зімовых Паралімпійскіх гульнях 2018 года ў Пхёнчхане (Рэспубліка Карэя), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.
Члены аргкамітэта абмеркавалі пытанні падрыхтоўкі спартсменаў, арганізацыі ўдзелу беларускай дэлегацыі ў Гульнях, матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння нацыянальных каманд па зімовых відах спорту.
Кіраўнікі федэрацый дэталёва праінфармавалі аб працэсе падрыхтоўкі спартсменаў - кандыдатаў на ўдзел у спаборніцтвах.
У ходзе пасяджэння Васіль Жарко звярнуў увагу на важнасць развіцця дзіцяча-юнацкага спорту, падрыхтоўкі рэзерву для нацыянальных каманд Беларусі, трэнерскага складу і павышэння яго кваліфікацыі.