Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

10 Кст 2017

Падрыхтоўка да саміту "Усходняга партнёрства" абмеркавана ў МЗС Беларусі з дыпламатамі ЕС

Фота МЗС РБ10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка 10 кастрычніка прыняў дэлегацыю паслоў па асаблівых даручэннях краін - членаў Еўрасаюза, якія знаходзяцца ў Беларусі з рабочым візітам напярэдадні саміту "Усходняга партнёрства" ў Бруселі ў лістападзе бягучага года. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

"У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў, якія датычацца падрыхтоўкі брусельскага саміту і перспектыў далейшага развіцця гэтай рэгіянальнай ініцыятывы. Алег Краўчанка давёў пазіцыю беларускага боку па павышэнні эфектыўнасці "Усходняга партнёрства". Бакі таксама абмяняліся меркаваннямі па ўсім комплексе актуальных тэм двухбаковага ўзаемадзеяння Беларусі з Еўрасаюзам", - адзначылі ў МЗС.

У склад дэлегацыі ўваходзяць паслы, якія курыруюць праблематыку "Усходняга партнёрства" з Польшчы Ян Хофмакль, Швецыі Анна Вестэрхольм і Нідэрландаў Адрыяан Палм.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі