Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Жнв 2020

Пачатак фізпуску першага энергаблока БелАЭС плануецца ў бліжэйшыя дні

Пачатак фізпуску першага энергаблока БелАЭС плануецца ў бліжэйшыя дні
Фота з архiва

5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пачатак аперацый па фізічным пуску першага энергаблока Беларускай АЭС плануецца ў бліжэйшыя дні, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Міністэрства энергетыкі Вольга Казловіч.

"Падрыхтаваны тэхналагічныя сістэмы і абсталяванне для пачатку фізічнага пуску, праведзены іх выпрабаванні, персанал БелАЭС падрыхтаваны і прайшоў неабходныя трэніроўкі для выканання аперацый па загрузцы паліва", - праінфармавала Вольга Казловіч.

Фізічны пуск энергаблока пачынаецца з загрузкі ядзернага паліва ў актыўную зону рэактара. Усяго ў рэактар будуць загружаны 163 цеплавыдзяляльныя зборкі з наступным уключэннем галоўных цыркуляцыйных помпаў для разагрэву цепланосбіта першага контуру рэактарнай устаноўкі да праектных параметраў.

Пасля гэтага ажыццяўляецца вывад рэактара на мінімальны кантралюемы ўзровень (пачатак ланцуговай рэакцыі) з правядзеннем неабходных выпрабаванняў і паступовым павышэннем узроўню магутнасці рэактарнай устаноўкі.

Фізпуск з'яўляецца адным з ключавых этапаў праекта па ўвядзенні энергаблока ў эксплуатацыю. Галоўная яго задача - пацвердзіць надзейнасць і бяспеку работы энергаблока на праектных параметрах.

"Безумоўным прыярытэтам на ўсіх этапах праекта па будаўніцтве БелАЭС была і застаецца бяспека", - падкрэсліла прэс-сакратар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі