Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Крс 2019

Пачаўся рабочы візіт Лукашэнкі ў Кітай

Пачаўся рабочы візіт Лукашэнкі ў Кітай

25 красавіка, Пекін /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Кітайскую Народную Рэспубліку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы ў сталіцы Кітая прыме ўдзел у мерапрыемствах II Форуму міжнароднага супрацоўніцтва "Пояс і шлях". Аляксандр Лукашэнка прадставіць прапановы беларускага боку па развіцці гэтай глабальнай ініцыятывы, паглыбленні супрацоўніцтва на еўразійскай прасторы з акцэнтам на стварэнні раўнапраўнай і празрыстай сістэмы міжнароднага гандлю.

Чакаецца таксама, што на палях саміту Прэзідэнт правядзе шэраг сустрэч з замежнымі лідарамі. Запланавана асобная сустрэча са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, на якой бакі абмяркуюць рэалізацыю найбольш значных сумесных праектаў, развіццё міжрэгіянальнага супрацоўніцтва і перспектывы паглыблення беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, гуманітарнай і іншых сферах.

Напярэдадні візіту кіраўніка дзяржавы ў Пекін прыбыла прадстаўнічая беларуская дэлегацыя ў складзе кіраўнікоў міністэрстваў і ведамстваў. Прайшлі сустрэчы па галіновых напрамках, падпісана ўжо больш за дзесяць дамоўленасцей аб развіцці супрацоўніцтва ў розных сферах.

У Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу 19 красавіка Аляксандр Лукашэнка адзначыў важнасць стратэгічнага партнёрства з Кітаем. Узаемадзеянне дзвюх краін увайшло ў новую эпоху - з асаблівым узроўнем давернага ўсебаковага стратэгічнага ўзаемавыгаднага партнёрства. А Беларусь адыгрывае важную ролю ў рэалізацыі міжнароднай ініцыятывы Кітая. "Беларусь - наймацнейшая ніць у палатне Шаўковага шляху!" - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у верасні 2013 года вылучыў ініцыятыву стварэння Эканамічнага пояса Шаўковага шляху, накіраваную на фарміраванне новага парадку міжрэгіянальнага супрацоўніцтва. Ва ўзаемасувязі з ініцыятывай будаўніцтва марскога Шаўковага шляху XXI стагоддзя аб'яднаная канцэпцыя атрымала назву "Пояс і шлях". Пяць прыярытэтаў супрацоўніцтва з краінамі ўздоўж пояса і шляху: палітычная каардынацыя, узаемасувязь інфраструктуры, бесперабойны гандаль, свабода руху капіталу і ўмацаванне блізкасці паміж народамі.

Беларусь у ліку першых падтрымала ініцыятыву і прадаўжае актыўна ўдзельнічаць у яе рэалізацыі. Пры гэтым адным з ключавых элементаў з'яўляецца развіццё індустрыяльнага парка "Вялікі камень". Цяпер у парку зарэгістравана ўжо больш як 40 рэзідэнтаў з розных краін свету. З пачатку рэалізацыі праекта ў парк інвесціравана звыш $443 млн. Рэалізуюцца праекты ў сферах электронікі і тэлекамунікацый, фармацэўтыкі і біятэхналогій, машынабудавання, новых матэрыялаў, вытворчасці лазернага абсталявання, беспілотных комплексаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі