Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Ліп 2016

ПА АБСЕ падтрымала значныя папраўкі ад Беларусі ў праекты рэзалюцый

4 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламенцкая асамблея АБСЕ на летняй сесіі ў Тбілісі падтрымала значныя беларускія папраўкі да праектаў рэзалюцый агульных камітэтаў ПА АБСЕ і да дадатковых пунктаў, паведамілі БЕЛТА ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.

"Беларускія парламентарыі прынялі ўдзел у пленарным пасяджэнні і пасяджэннях трох агульных камітэтаў ПА АБСЕ: па палітычных пытаннях і бяспекі; па эканамічных пытаннях, навуцы, тэхналогіі і навакольным асяроддзі; па пытаннях дэмакратыі, правоў чалавека і гуманітарных пытаннях. Асамблея падтрымала шэраг значных беларускіх паправак да праектаў рэзалюцый агульных камітэтаў ПА АБСЕ і да дадатковых пунктаў", - растлумачылі ў Палаце прадстаўнікоў.

Сярод прынятых дакументаў - рэзалюцыя "Трыццатая гадавіна чарнобыльскай аварыі", прапанаваная ўкраінскім бокам. У гэтым дакуменце члены ПА АБСЕ адзначаюць, што праз 30 гадоў свет прадаўжае атрымліваць урокі з чарнобыльскай катастрофы і нагадваюць усім аб вялікай адказнасці перад цяперашнімі і будучымі пакаленнямі за забеспячэнне таго, каб аварыі, падобныя да чарнобыльскай, больш ніколі не паўтараліся. У рэзалюцыі таксама падкрэсліваецца неабходнасць прадаўжэння міжнародных намаганняў, накіраваных на сацыяльнае і эканамічнае развіццё найбольш пацярпелых рэгіёнаў, у тым ліку шляхам стварэння больш спрыяльнага інвестыцыйнага клімату, мінімізацыі радыяцыйных рызык для насельніцтва, стымуляцыі навуковых даследаванняў і падрыхтоўкі да прыродных і тэхнагенных выклікаў і надзвычайных сітуацый, аказання дадатковай дапамогі з боку міжнароднай супольнасці для падтрымання ў рабочым стане і эксплуатацыі канструкцый, узведзеных у закрытай зоне адчуджэння і зоне безумоўнага адсялення.

Акрамя таго, у час сесіі адбыліся сустрэчы беларускіх парламентарыяў са старшынй ПА АБСЕ Ілкам Канервам, а таксама кіраўнікамі і членамі парламенцкіх дэлегацый Аўстрыі, Азербайджана, Арменіі, Германіі, Грэцыі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, ЗША, Таджыкістана, Украіны, Францыі, Чэхіі, Швецыі, Швейцарыі.

З 1 па 5 ліпеня парламенцкая дэлегацыя Беларусі на чале з намеснікам старшыні Палаты прадстаўнікоў Віктарам Гумінскім прымае ўдзел у рабоце 25-й сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якая праходзіць у Тбілісі. 1 ліпеня на пасяджэнні Пастаяннага камітэта аднагалосна прынята рашэнне аб правядзенні 5-9 ліпеня 2017 года 26-й штогадовай сесіі ПА АБСЕ ў Мінску.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі