Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

23 Май 2016

Інспектары краін АБСЕ наведаюць воінскія часці Узброеных Сіл Беларусі 24-25 мая

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі верыфікацыйных цэнтраў з 26 краін свету наведаюць воінскія часці Узброеных Сіл Беларусі 24-25 мая, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства абароны.

"У адпаведнасці з палажэннямі Венскага дакумента 2011 года аб мерах умацавання даверу і бяспекі 24 і 25 мая Беларусь праводзіць для дзяржаў - удзельніц АБСЕ наведванне 116-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базы ВПС і войскаў ППА і 103-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады сіл спецыяльных аперацый", - расказалі ў прэс-службе.

У мерапрыемстве прымуць удзел 49 прадстаўнікоў з 26 краін: Бельгіі, Венгрыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Даніі, Іспаніі, Італіі, Казахстана, Канады, Латвіі, Літвы, Нідэрландаў, Нарвегіі, Польшчы, Партугаліі, Расіі, Румыніі, Славакіі, ЗША, Украіны, Фінляндыі, Францыі, Чэхіі, Швейцарыі, Швецыі, Эстоніі. Іх праінфармуюць аб функцыях і бягучай дзейнасці наведваемых воінскіх часцей, а таксама азнаёмяць з асноўнымі ўзорамі ўзбраення і ваеннай тэхнікі.

У Мінабароны растлумачылі, што аналагічныя мерапрыемствы праводзяцца кожнай дзяржавай - удзельніцай АБСЕ раз у пяць гадоў.

Напярэдадні мерапрыемства прадстаўнікі беларускага ваеннага ведамства правядуць для замежных гасцей шэраг брыфінгаў, у час якіх раскажуць аб палітыцы Беларусі ў галіне абароны, структуры і задачах Узброеных Сіл, асноўных напрамках будаўніцтва і развіцця беларускай арміі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі