30 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 30 красавіка разгледзеў кадравыя пытанні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы назначыў:
Астрэйку Аляксандра Вячаслававіча - начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Мінскага аблвыканкама;
Шулякоўскага Алега Мікалаевіча - начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама;
Разянкова Дзмітрыя Юр'евіча - начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама;
Гусачэнку Сяргея Аляксандравіча - першым намеснікам старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі;
Прымшыца Дзмітрыя Вітольдавіча - намеснікам старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі.
Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне:
Валяватага Юрыя Мікалаевіча - першым намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама;
Курленкі Дзяніса Мікалаевіча - намеснікам старшыні Мінскага аблвыканкама;
Захарчука Дзмітрыя Іванавіча - старшынёй Воранаўскага райвыканкама;
Бобыра Ігара Міхайлавіча - кіраўніком адміністрацыі Ленінскага раёна г.Гродна;
Бурака Аляксандра Андрэевіча - намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі;
Саўчука Віктара Уладзіміравіча - генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у г.Беластоку (Рэспубліка Польшча);
Іглікава Аляксея Аляксеевіча - старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Гомельскай вобласці;
Курмана Івана Іванавіча - кіраўніком спраў Гродзенскага аблвыканкама.