6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новы пасол Ізраіля Алон Шохам прыбыў у Беларусь. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла памочнік пасла па сувязях з грамадскасцю Вера Дземідзенка.
У Мінск дыпламат прыляцеў вечарам 5 лютага.
Да назначэння паслом у Беларусь Алон Шохам займаў пасаду начальніка консульскага аддзела МЗС Ізраіля.