Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Жнв 2018

Новы міністр прамысловасці мае намер больш увагі ўдзяляць прадпрыемствам у сярэдніх і малых гарадах

20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемствам у сярэдніх і малых гарадах неабходна ўдзяляць больш увагі. Такое меркаванне выказаў журналістам новы міністр прамысловасці Павел Уцюпін, якога сёння прадставіў работнікам ведамства намеснік прэм'ер-міністра Ігар Ляшэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Неабходна, напэўна, больш увагі ўдзяліць прадпрыемствам, якія знаходзяцца ў малых і сярэдніх гарадах. Улічваючы, што прадпрыемствы Міністэрства прамысловасці знаходзяцца па ўсёй краіне, ад іх работы будзе складвацца ў цэлым сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў кожным асобным горадзе. Таму гэта вельмі важна", - сказаў Павел Уцюпін.

Гаворачы пра задачы, якія стаяць перад ведамствам і непасрэдна перад заводамі, міністр адзначыў, што яны засталіся ранейшымі - гэта распрацоўка новых прадуктаў, мадэрнізацыя прадпрыемстваў, рэалізацыя інвестыцыйных праектаў.

"Ніхто не збіраецца мяняць той курс, які і кіраўнік дзяржавы неаднаразова абазначаў, і які сістэматызаваны ўжо ў многіх доўгатэрміновых праграмах. Тыя задачы, якія стаяць, ніхто не здымаў. Зразумела, ад нас чакаюць больш эфектыўных рашэнняў па іх дасягненні", - падкрэсліў ён.

Вырашаць існуючыя праблемы ў міністэрстве маюць намер як уласнымі сіламі, так і з прыцягненнем стратэгічных партнёраў - іншымі словамі, шляхам прыватызацыі. "Ніхто не супраць самой прыватызацыі, пытанне проста ў тым, каб разумець, навошта гэта", - дадаў Павел Уцюпін.

Павел Уцюпін пачаў сваю кар'еру ў 1994 годзе з пасады намесніка дырэктара па знешнеэканамічных сувязях барысаўскага прадпрыемства "Дубль В". Затым працаваў начальнікам аддзела знешнеэканамічных сувязей фірмы "УТВ", эканамістам на беларуска-германска-расійскім прадпрыемстве "Фрэбор", саветнікам і галоўным саветнікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама.

У 2006 годзе ён стаў намеснікам гендырэктара па эканоміцы і фінансах "Белшыны", а ў 2011-м быў назначаны намеснікам міністра прамысловасці і прапрацаваў на гэтай пасадзе да 2017 года.

Да нядаўняга часу Павел Уцюпін займаў пасаду намесніка міністра эканомікі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі