Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Сак 2023

Nordwind Airlines запусціла рэгулярныя зносіны паміж Ніжнім Ноўгарадам і Мінскам

Nordwind Airlines запусціла рэгулярныя зносіны паміж Ніжнім Ноўгарадам і Мінскам

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Авіякампанія Nordwind Airlines запусціла прамыя рэгулярныя зносіны паміж Ніжнім Ноўгарадам і Мінскам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Нацыянальным аэрапорце Мінска прайшла сустрэча першага рэйса з Ніжняга Ноўгарада. Рэйсы будуць выконвацца два разы ў тыдзень па чацвяргах і нядзелях сумесна з авіякампаніяй "Ікар".

Вылет з Ніжняга Ноўгарада плануецца ў 0.30, прыбыццё ў Мінск - у 2.40. Вылет назад са сталіцы Беларусі будзе ў 3.40 з прылётам у Ніжні Ноўгарад у 5.35. Пералёты будуць ажыццяўляцца на камфартабельным Embraer-190 з кампаноўкай 110 пасажырскіх месцаў.

Дамоўленасць аб запуску гэтага рэйса была дасягнута ў час сустрэчы прэм'ер-міністра Беларусі і губернатара Ніжняга Ноўгарада.

"Акрамя таго, у пачатку красавіка наша авіякампанія запускае прамыя зносіны паміж гарадамі Перм і Мінск, што стане прыемнай нагодай для жыхароў Беларусі запланаваць новае падарожжа. Гэты рэйс будзе адкрыты ўпершыню. Час у дарозе складзе прыблізна 2 гадзіны, а выконвацца ён будзе два разы ў тыдзень", - падзялілася планамі прэс-сакратар авіякампаніі Nordwind Airlines Вольга Ваўрышчук.

Актуальны расклад і браніраванне білетаў даступны на сайце Nordwind Airlines.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі