17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон "Аб змяненні Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь". Дакумент накіраваны на забеспячэнне непазбежнасці адказнасці за генацыд, іншыя цяжкія злачынствы і аднаўленне гістарычнай справядлівасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.
Законам прадугледжваецца недапушчальнасць адмовы ва ўзбуджэнні крымінальнай справы і спынення вядзення па справе ў адносінах да памерлых асоб, якія ўчынілі не маючыя тэрміну даўнасці злачынствы супраць міру і бяспекі чалавецтва, уключаючы генацыд, а таксама ваенныя злачынствы.
Прадстаўнікамі названых асоб змогуць выступаць іх блізкія сваякі. Пры гэтым адмова такіх сваякоў ад удзелу ў працэсе не будзе з'яўляцца перашкодай для расследавання справы і судовага разбору.
Вядзенне па гэтай катэгорыі спраў будзе ажыццяўляцца па агульных правілах з абавязковым удзелам абаронцы.
Пры даказанасці віны памерлай асобы прадугледжваецца вынясенне адносна яе абвінаваўчага прыгавору без назначэння пакарання.