8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Індыйская парламенцкая дэлегацыя з 9 па 13 чэрвеня наведае Беларусь з афіцыйным візітам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
Дэлегацыя на чале са спікерам Лок Сабхі (ніжняй палаты) парламента Індыі Сумітра Махаджан наведае Беларусь па запрашэнні Палаты прадстаўнікоў. Плануецца, што парламентарыі сустрэнуцца са спікерамі абедзвюх палат Нацыянальнага сходу, пабываюць у ПВТ і беларуска-індыйскім навучальным цэнтры ў галіне інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій імя Раджыва Гандзі, праінфармавалі ў прэс-службе.
Чакаецца, што на сустрэчы са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам будуць абмяркоўвацца пытанні міжпарламенцкага ўзаемадзеяння, шырокага кола двухбаковага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай галінах, у заканадаўстве, у культурна-гуманітарнай сферы. Акрамя таго, спікер і кіраўнік ніжняй палаты індыйскага парламента абмяняюцца думкамі па шэрагу актуальных міжнародных праблем.