Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Чэр 2015

Індыйскі бок чакае візіту беларускай парламенцкай дэлегацыі на чале з Андрэйчанкам

4 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Індыйскі бок чакае візіту беларускай парламенцкай дэлегацыі на чале са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімірам Андрэйчанкам. Аб гэтым было заяўлена сёння на сустрэчы старшынь абедзвюх палат Нацыянальнага сходу Беларусі з Прэзідэнтам Індыі Пранабам Мукерджы, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Віталь Бусько.

"Прызнаны мэтазгодным абмен парламенцкімі дэлегацыямі ў бліжэйшы час. Прэзідэнт Індыі заявіў, што яны з нецярпеннем чакаюць парламенцкую дэлегацыю на чале са спікерам, каб абмеркаваць узнятыя на сённяшняй сустрэчы пытанні з удзелам дэпутацкага корпуса", - сказаў Віталь Бусько.

Таксама дэпутат звярнуў увагу, што сустрэча прайшла ў даволі шырокім фармаце. З беларускага боку ў ёй прымалі ўдзел не толькі прадстаўнікі абедзвюх палат парламента, але таксама віцэ-спікеры і іншыя парламентарыі. "Абмяркоўваліся пытанні эканамічнага, навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, прычым з канкрэтызацыяй па асобных галінах. Размова ішла аб кар'ернай тэхніцы, распрацоўцы новых матэрыялаў для сучаснай тэхнікі, аграпрамысловым комплексе, а таксама аб міжпарламенцкім супрацоўніцтве", - растлумачыў Віталь Бусько.

Акрамя таго, бакі канстатавалі наяўнасць добрых адносін, у тым ліку маецца на ўвазе стварэнне груп дружбы ў парламентах абедзвюх краін. "Дасягнута ўзаемная дамоўленасць аб ролі парламентарыяў у стварэнні камфортнай нарматыўна-прававой базы для супрацоўніцтва ва ўсіх названых раней сферах", - дадаў дэпутат.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі