28 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 лістапада правядзе афіцыйныя перагаворы з Прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым, які 29-30 лістапада наведае Рэспубліку Беларусь з афіцыйным візітам. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Сімвалічна, што візіт пройдзе ў год 25-годдзя з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Казахстанам.
Перагаворы ў Палацы Незалежнасці запланаваны ў вузкім і пашыраным складах.
Бакі абмяркуюць шырокі спектр пытанняў супрацоўніцтва ў двухбаковым і шматбаковым фарматах. У парадку дня тэматыка пашырэння гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, інвестыцыйнага супрацоўніцтва, развіцця прамысловай кааперацыі, транспартна-лагістычнай інфраструктуры і многія іншыя перспектыўныя напрамкі.
Чакаецца, што кіраўнікі дзяржаў таксама прымуць удзел у рабоце беларуска-казахстанскага бізнес-форуму.