2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Дагестан імя Расула Гамзатава заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве культуры.
Цырымонія падпісання адбылася сёння ў Мінску. У падпісанні пагаднення прынялі ўдзел намеснік гендырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Віктар Пшыбытка і дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Дагестан імя Расула Гамзатава Алі Аліеў.
У час сустрэчы, якая была арганізавана ў рамках афіцыйнага візіту дэлегацыі Рэспублікі Дагестан у Рэспубліку Беларусь, бакі абмеркавалі шэраг актуальных тэм. Работнікаў нацыянальных бібліятэк цікавіў абмен інфармацыйнымі і культурнымі рэсурсамі, удзел у сумесных канферэнцыях, семінарах, круглых сталах, прэзентацыях. Як адзначаецца, наладжванне такога супрацоўніцтва дазволіць захаваць і прымножыць патрыятычныя традыцыі, аказаць узаемную падтрымку ў правядзенні культурных і адукацыйных праграм.
Як падкрэсліваецца, падпісанне пагаднення стала важным крокам у развіцці культурных сувязей паміж бакамі.