Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Ліп 2018

Нацыянальны форум па МУР плануецца правесці ў Беларусі ў студзені 2019 года

17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны форум па Мэтах устойлівага развіцця плануецца правесці ў Беларусі ў студзені 2019 года. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам нацыянальны каардынатар па дасягненні МУР, намеснік старшыні Савета Рэспублікі Мар'яна Шчоткіна па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Павінен распрацоўвацца сістэмны падыход і трэба абменьвацца вопытам. Гэта не палітычная платформа, гэта пляцоўка для абмеркавання таго, як мы будзем жыць далей. Вядома, добра і камфортна, але для гэтага мы павінны прыкладаць пэўныя намаганні. Мы хацелі б абмеркаваць гэта ў студзені на нацыянальным форуме", - сказала Мар'яна Шчоткіна.

Плануецца, што ў мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі ўлады, грамадзянскай супольнасці, бізнесу і акадэмічных колаў. Галоўным пытаннем для абмеркавання стане Нацыянальная стратэгія ўстойлівага развіцця да 2035 года, якая распрацоўваецца ў Беларусі міжведамаснай групай.

"Узначальвае гэту работу Міністэрства эканомікі. У снежні стратэгія павінна ўжо быць прапанава. Але для таго, каб яна была больш эфектыўнай, каб пачуць меркаванні розных слаёў насельніцтва, галін улады, мы прапанавалі абмеркаваць яе на нацыянальным форуме. І самае галоўнае не меркаванні, а прапановы", - падкрэсліла нацыянальны каардынатар.

Мар'яна Шчоткіна расказала, што для арганізацыі работы па дасягненні МУР у Беларусі сфарміраваны шэраг дарадчых і кансультатыўных органаў. У іх ліку Савет па ўстойлівым развіцці, які складаецца з груп па эканоміцы, экалогіі, сацыяльных пытаннях, маніторынгу і ацэнцы, а таксама парламенцкая група, партнёрская група адкрытага характару. На рэгіянальным узроўні створаны групы ўстойлівага развіцця з прадстаўнікоў мясцовай улады, дзелавых колаў і грамадскіх арганізацый.

"Мы ўнеслі змяненні ў законапраект аб нарматыўна-прававых актах для таго, каб тэма ўстойлівасці абавязкова прасочвалася", - адзначыла яна.

Парадак дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыд да 2030 года дзяржавы - члены ААН прынялі 25 верасня 2015 года. Ён уключае спіс з 17 мэт, накіраваных на ліквідацыю беднасці, барацьбу з няроўнасцю і несправядлівасцю, а таксама на вырашэнне праблем, звязаных са змяненнем клімату. Беларусь ужо зрабіла шэраг важных крокаў для дасягнення МУР. Урадам адобрана Нацыянальная стратэгія ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця на перыяд да 2030 года.

Беларусь таксама выступіла з прапановай аб фарміраванні міжнароднага партнёрства нацыянальных каардынатараў. Так, у рэгіянальным форуме, які прайшоў у Мінску ў лютым гэтага года, прынялі ўдзел прадстаўнікі з 36 краін, а беларуская ініцыятыва атрымала высокую ацэнку.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі