Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Май 2017

Нацыянальную сістэму адукацыі Беларусі прэзентавалі ў Маскве

22 мая, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Выстаўка "Адукацыя і кар'ера" адкрылася 22 мая ў Маскве ў Дзелавым і культурным комплексе пасольства Беларусі ў Расіі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе дыппрадстаўніцтва.

Праграмай двухдзённага мерапрыемства прадугледжана прэзентацыя нацыянальнай сістэмы адукацыі Беларусі, круглы стол, сустрэчы і перагаворы паміж прадстаўнікамі акадэмічных і прафесійных колаў Беларусі і Расіі.

Адкрываючы выстаўку, саветнік-пасланнік пасольства Беларусі ў Расіі Юрый Ярашэвіч адзначыў, што нацыянальная адукацыя традыцыйна з'яўляецца адной з вышэйшых каштоўнасцей беларускага народа. "Узровень адукаванасці дарослага насельніцтва складае 99,7 працэнта, забяспечанасць базавай, сярэдняй і прафесійнай адукацыяй занятага насельніцтва - 98 працэнтаў, - сказаў дыпламат. - Па паказчыках паступлення дзяцей у пачатковую і сярэднюю школу, колькасці студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Беларусь знаходзіцца на ўзроўні развітых краін Еўропы і свету".

Юрый Ярашэвіч звярнуў увагу, што ў рамках Саюзнай дзяржавы грамадзяне Расіі нараўне з грамадзянамі Беларусі маюць права паступаць у беларускія ВНУ на бюджэтныя месцы на агульных падставах. У выпадку выбару навучання на платнай аснове, студэнты атрымліваюць магчымасць атрымаць адукацыю высокай якасці па разумнай цане.

Начальнік упраўлення вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі Сяргей Каспяровіч падкрэсліў, што Беларусь імкнецца аказваць адукацыйныя паслугі самага высокага ўзроўню і якасці. "Мы захавалі лепшае, што было ў савецкай сістэме адукацыі, і паслядоўна адаптуем нашу мадэль да еўрапейскай сістэмы", - сказаў ён.

У мерапрыемствах выстаўкі прымаюць удзел прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Беларусі, Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, вядучых беларускіх і расійскіх ВНУ, а таксама Міжнароднай асацыяцыі выпускнікоў ВНУ Беларусі.

У першы дзень работы выстаўкі падпісана рамачнае пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Віцебскім дзяржаўным універсітэтам імя П. Машэрава і Федэральным навуковым цэнтрам фізічнай культуры і спорту Міністэрства спорту Расіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі