Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

7 Врс 2017

"Напружвайце ўсіх" - Лукашэнка даручыў вырашыць у Мінску праблему даўгабудаў да правядзення Еўрагульняў

7 верасня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі, прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка сёння на пашыраным пасяджэнні Выканкама НАК па пытанні правядзення II Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе даручыў вырашыць у Мінску праблему даўгабудаў да правядзення ў краіне гэтых буйных спаборніцтваў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся ў кіраўніцтва Мінгарвыканкама і Адміністрацыі Прэзідэнта, калі ў сталіцы знікнуць даўгабуды. "Прывядзіце горад у парадак, каб не было ніводнага даўгабуда. Ніякіх агароджаў, якія закрываюць гэтыя будоўлі, быць не павінна. Напружвайце ўсіх. У крайнім выпадку - унутры памяшкання павінна ісці нейкая аддзелачная работа, мэбляй укамплектоўваюць няхай. Добраўпарадкаванне, знешнія фасады - усё павінна быць прыведзена ў парадак", - даручыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт прывёў у прыклад даўгабуд у раёне спартыўна-забаўляльнага комплексу "Мінск-Арэна". "Хто толькі не займаўся ім! Гэта цудоўны дом, які таксама можна выкарыстоўваць да гэтых гульняў як шыкоўную гасцініцу - там жа розныя кватэры ёсць, - прапанаваў ён. - Прыедуць багатыя людзі, яны не хочуць жыць у гасцініцы - здымуць гэту кватэру".

Разам з тым неабходна будзе вызначыцца, як выкарыстоўваць будынак пасля правядзення Еўрагульняў, звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. "Можа, гэты дом як арэндны аддадзім вучоным або яшчэ каму-небудзь. Трэба падумаць, што там будзе. Гэта будзе вельмі добрая і даходная справа, там вы можаце атрымаць добрыя грошы", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Асобную ўвагу Прэзідэнт звярнуў на кантроль над цэнамі - яны не павінны завышацца. "Хочаце кішэні набіць за кошт гэтых 10 дзён? Трэба кантраляваць цэны. Ну атрымаем мы на капейку менш. Калі на капейку больш: што, на ўсё жыццё кішэні напхаем? Не. Таму па цэнах трэба быць вельмі акуратнымі", - падкрэсліў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі