16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Напярэдадні Дня народнага адзінства Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні яшчэ 37 чалавек, асуджаных за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці. Гэта чарговы жэст гуманізму з боку дзяржавы ў адносінах да тых, хто спатыкнуўся.
Як паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара, дакумент падпісаны 16 верасня.
Сярод памілаваных - шэсць жанчын, шэраг памілаваных маюць хранічныя захворванні, з'яўляюцца інвалідамі, пенсіянерамі.
Усе яны раскаяліся і прасілі даць ім магчымасць вярнуцца на свабоду, весці законапаслухмяны спосаб жыцця.
Хадайніцтвы асуджаных дадаткова вывучаліся камісіяй, якую ўзначальвае генеральны пракурор Андрэй Швед.