30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб'явіла конкурс навукова-даследчых работ для ўключэння іх у якасці заданняў у дзяржаўныя праграмы навуковых даследаванняў на 2021-2025 гады, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАН.
Пералік такіх дзяржпраграм зацверджаны пастановай Савета Міністраў ад 27 лiпеня 2020 года нумар 438. У яго ўвайшло 12 дзяржпраграм. Сярод іх - "Энергетычныя і ядзерныя працэсы і тэхналогіі", "Хімічныя працэсы, рэагенты і тэхналогіі, біярэгулятары і біяаргхімія", "Біятэхналогіі-2", "Трансляцыйная медыцына", "Лічбавыя і касмічныя тэхналогіі, бяспека чалавека, грамадства і дзяржавы", "Грамадства і гуманітарная бяспека беларускай дзяржавы". У пералік уключаны таксама дзяржпраграмы "Фатоніка і электроніка для інавацый", "Механіка, металургія, дыягностыка ў машынабудаванні", "Матэрыялазнаўства, новыя матэрыялы і тэхналогіі", "Сельскагаспадарчыя тэхналогіі і харчовая бяспека", "Канвергенцыя-2025". Асобная праграма будзе прысвечана прыродным рэсурсам і навакольнаму асяроддзю.
"Паўторнае прадстаўленне падрыхтаваных пры фарміраванні праектаў дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў на 2021-2025 гады базавых заданняў і ўключаных у іх склад навукова-даследчых работ не патрабуецца", - адзначылі ў НАН.
Інфармацыю аб мэтах і структуры фарміруемых праграм можна атрымаць у арганізацыях - выканаўцах работ, а таксама на сайце НАН.