21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік на палях пасяджэння СМЗС ШАС у Астане сустрэўся з намеснікам міністра замежных спраў Ірана Мехдзі Сафары. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.
Іранскі дыпламат выказаў словы ўдзячнасці ў адрас Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і ўсяго беларускага народа за падтрымку і спачуванне ў сувязі з трагічнай гібеллю Прэзідэнта Ірана і асоб, якія суправаджалі яго.
Мехдзі Сафары пацвердзіў нязменнасць падыходаў афіцыйнага Тэгерана да выканання ўсіх дамоўленасцей, дасягнутых у час візіту Прэзідэнта Беларусі ў Іран у 2023 годзе. Бакі дамовіліся прадоўжыць актыўнае ўзаемадзеянне ва ўсіх бягучых двухбаковых і шматбаковых фарматах.