19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка і генеральны дырэктар Савета Еўропы па пытаннях дэмакратыі
Сняжана Самарджыч-Марковіч правялі 19 красавіка сустрэчу, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.Бакі абмеркавалі актуальны стан і магчымыя напрамкі актывізацыі ўзаемадзеяння Беларусі з Саветам Еўропы, уключаючы перспектывы далучэння рэспублікі да канвенцый гэтай міжнароднай арганізацыі.