22 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Віктар Гулевіч правёў сёння тэлефонную размову з Галоўнакамандуючым Узброенымі Сіламі Украіны генерал-лейтэнантам Валерыем Залужным, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства абароны.
Удакладняецца, што тэлефонная размова адбылася па ініцыятыве ўкраінскага боку.
"Падчас тэлефоннай размовы бакі абмеркавалі цяперашнюю ваенна-палітычную сітуацыю ў рэгіёне", - адзначылі ў прэс-службе.