29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 красавіка падпісаў указ нумар 160 "Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтва за 2018 год". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Да занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару вызначаны 59 пераможцаў спаборніцтва ў адпаведных намінацыях сярод абласцей і Мінска, раёнаў, гарадоў і раёнаў у гарадах, арганізацый усіх форм уласнасці.
У прыватнасці, за дасягненне найлепшых рэзультатаў у выкананні асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця лепшымі прызнаны: сярод абласцей і Мінска - Гродзенская і Мінская вобласці, а таксама Мінск; сярод раёнаў - Брэсцкі раён Брэсцкай вобласці, Мазырскі раён Гомельскай вобласці, Астравецкі раён Гродзенскай вобласці, Мінскі раён Мінскай вобласці, Магілёўскі раён Магілёўскай вобласці; сярод гарадоў і раёнаў у гарадах - Першамайскі і Савецкі раёны Мінска, Ленінскі раён Брэста.
Прыняцце ўказа накіравана на заахвочванне лепшых рэгіёнаў і арганізацый рэспублікі і пацвярджае грамадскае прызнанне працы грамадзян і калектываў прадпрыемстваў, што ўнеслі важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё і павышэнне дабрабыту краіны.