Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

8 Лют 2018

На БелАЭС у 2017 годзе прайшло 90 праверак

8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Беларускай АЭС у 2017 годзе прайшло 90 праверак, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА па выніках пасяджэння калегіі Дзяржатамнагляду.

У сваім дакладзе начальнік дэпартамента Вольга Лугаўская адзначыла, што ў 2017 годзе Дзяржатамнагляд выканаў свае функцыі, у тым ліку ў частцы ліцэнзавання і нагляду за дзейнасцю ў галіне выкарыстання аб'ектаў атамнай энергіі і крыніц іанізуючых выпрамяненняў (КІВ). Па стане на канец 2017 года пад наглядам знаходзіцца каля 1 450 арганізацый, якія выкарыстоўваюць каля 22,4 тыс. КІВ.

Важнейшым аб'ектам нагляду па-ранейшаму застаецца Беларуская АЭС. У 2017 годзе ў поўнай меры рэалізаваны рэжым пастаяннага нагляду на пляцоўцы яе будаўніцтва, адзначылі ў Дзяржатамнаглядзе. Праведзена 90 праверак, уключаючы 2 комплексныя і 88 - у рэжыме пастаяннага нагляду, а таксама 25 праверак за ходам выпрабаванняў і прыёмачных інспекцый абсталявання для Беларускай АЭС на заводах-вытворцах Расіі, Германіі. Пры гэтым акцэнт быў зроблены на ацэнку дзеючых сістэм менеджменту якасці арганізацый, якія ажыццяўляюць работы на пляцоўцы збудавання Беларускай АЭС, выкананні імі ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі